:

Аб відэапрэзентацыі выставы «Партызаны Беларусі. Подзвігі і лёсы партызан у дакументах»

04.05.2020 г.

Прадстаўляем Вашай увазе відэапрэзентацыю выставы «Партызаны Беларусі. Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», падрыхтаваную сумесна выдавецкім домам «Беларусь сёння», Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Пасольствам Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

75 мірных гадоў аддзяляюць нас ад страшнай і разбуральнай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. На франтах і ў партызанскіх атрадах, у падполлі і ў тыле агульную Перамогу кавалі мільёны людзей. Цяперашняе пакаленне шчыра ўдзячна ім за мірнае неба, магчымасць жыць, вучыцца, працаваць!

У Беларусі ў гады вайны дзейнічалі сотні тысяч народных мсціўцаў. Інфармацыя пра многіх з якіх, на жаль, страчана. Таму Беларусь імкнецца знайсці і захаваць для нашчадкаў як мага больш звестак пра тых, хто ваяваў у партызанскіх атрадах на беларускай зямлі.
 
 

  
Гэтай важнай і высакароднай мэце прысвечаны інтэрнэт-праект partizany.by выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У віртуальную базу штодня карпатліва ўносяцца ўсё новыя і новыя звесткі пра партызан і падпольшчыкаў, якія абаранялі Беларусь. На сёння аблічбавана і даступна для прагляду больш за 85 тысяч персанальных «картак». Скрозь сухія дакументальныя радкі прачытваюцца кранальныя гісторыі аб вялікіх і маленькіх подзвігах, гераізм і самаахвяраванне мужчын і жанчын, падлеткаў і дзяцей.

У тыя страшныя ваенныя дні з фашыстамі на тэрыторыі Беларусі ў шэрагах партызан плячо ў плячо з беларусамі змагаліся прадстаўнікі больш за 70 нацыянальнасцяў і народнасцяў. Сярод іх былі і ўкраінцы.

Сёння інтэрнэт-праект partizany.by ужо змяшчае інфармацыю пра больш за тысячы народных мсціўцаў, чые лёсы так ці інакш звязаны з Украінай. І кожны з вас можа паспрабаваць знайсці ў віртуальнай базе праекта свайго бацьку, дзеда, роднага ці проста блізкага чалавека.

Імёны і подзвігі герояў не павінны быць забытыя! Аб некаторых з іх вы можаце даведацца дзякуючы гэтай віртуальнай выставе.

Прадстаўляем вашай увазе унікальныя архіўныя фатаграфіі ваенных гадоў, а таксама поўнакаляровыя копіі ўзнагародных лістоў некалькіх дзесяткаў з многіх тысяч мужных украінцаў, якія ўнеслі важкі ўклад у вызваленне Беларусі. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці