:

Аб конкурсе чытальнікаў твораў У.Караткевіча

12.08.2020 г.

У рамках святкавання 26 лістапада 2020 года 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча канал «Культура» Беларускага радыё аб'явіў пачатак інтэрактыўнага конкурсу чытальнікаў твораў Уладзіміра «Быў. Ёсць. Буду».

Лёс У.С.Караткевіча цесна звязаны з Украінай – тут ён вучыўся ва ўніверсітэце, выкладаў у школе і ствараў свае выдатныя творы.
 
Жадаючым прыняць удзел у конкурсе неабходна да 30 верасня 2020 года даслаць на электронную пошту kultura_konkurs@tvr.by аўдыё- ці відэафайл з чытаннем любімага верша на беларускай мове (без музычнага суправаджэння).
 
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя – дзеці ва ўзросце ад 6 гадоў і старэй, прыхільнікі творчасці У.Караткевіча.
 
Фіналістаў адбору ў кастрычніку вызначыць прафесійнае журы. Таксама галасаванне за лепшага чытальніка вершаў У.Караткевіча пройдзе ў інтэрнэце.
 
Выступленні лепшых чытальнікаў конкурсу «Быў. Ёсць. Буду» прагучаць у эфіры канала «Культура» Беларускага радыё ў дзень нараджэння У.Караткевіча – 26 лістапада. Таксама пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі ад канала «Культура».
 
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у інтэрактыўным конкурсе чытальнікаў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці