:

Аб адкрыцці выставы «Йшла доля беларуса з доляй украінца…»

06.09.2017 г.

5 верасня 2017 года Пасол Ігар Сокал прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Йшла доля беларуса з доляй украінца…» у Музеі Тараса Шаўчэнкі які дзейнічае на тэрыторыі Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніка (г.Канеў, Чаркаская вобласць).

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічала кіраўніцтва Канеўскай гарадской мэрыі, Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніка, прадстаўнікі дзіцячых мастацкіх школ, бібліятэк і гарадскога ансамбля “Зорецвіт”.


Дадзенае мерапрыемства прысвечана святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння першага беларускага народнага паэта, шанаванню яго творчасці за межамі Беларусі.


Падчас культурнай акцыі Ігар Сокал усклаў кветкі да магілы Тараса Шаўчэнка, азнаёміўся з экспазіцыйнымі заламі Музея.

Паміж Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Шаўчэнкаўскім нацыянальным запаведнікам была падпісана Угода аб супрацоўніцтве.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти