:

Перадача факсімільнага выдання кніг Ф.Скарыны

27.10.2017 г.

27 кастрычніка 2017 г. ў будынку Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны ім.В.Стэфаніка адбылася ўрачыстая перадача другой часціны факсімільнага выдання кніг Ф.Скарыны кіраўніцтву Львоўскай бібліятэкі і Нацыянальнага музея ў Львеве ім.А.Шэптыцкага, прысвечаная святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва львоўскіх бібліятэкі і музея, прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне на чале з Саветнікам-пасланнікам Анатолем Канаплянікавым, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь ў Львове Ігар Драцяк, кіраўніцтва і актыў беларускай дыяспары ў Львове, а таксама студэнты і навуковыя супрацоўнікі львоўскіх ВНУ.

Дадзеная акцыя адбылася дзякуючы сумеснаму супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і львоўскіх устаноў, якія прынялі непасрэдны ўдзел у фарміраванні цыфравых копій кнігадрукаванай спадчыны Ф.Скарыны, поўны зборнік якіх быў выдадзены ў Беларусі ў 2017 годзе.

Асаблівую атмасферу сяброўства і ўрачыстасці стварыў калектыў мастацкай самадзейнасці Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці “Белая Русь”, у выкананні якога прагучалі беларускія народныя песні, прысвечаныя святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти