:

Аб удзеле ва Усеўкраінскім радыёдыктанце ў Міністэрстве замежных спраў Украіны

08.11.2019 г.

8 лістапада Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал узяў удзел у сустрэчы Міністра замежных спраў Украіны Вадзіма Прыстайкі з шэрагам кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў ва Украіне з нагоды Дня ўкраінскай пісьменнасці і мовы.

З нагоды свята паслы Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, якія валодаюць украінскай мовай, па запрашэнні Міністра замежных спраў Украіны ўзялі ўдзел ва Усеўкраінскім радыёдыктанце.

Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Украіны В.Прыстайкам Пасол І.Сокал абмеркаваў шэраг пытанняў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, а таксама падзякаваў Міністру за падтрымку ў вывучэнні ўкраінскімі студэнтамі беларускай мовы ў Цэнтры беларускай мовы і культуры імя У.Караткевіча на базе інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти