:

Аб мерапрыемстве ў Мікалаеўскай вобласці

17.01.2017 г.

14 студзеня 2017 г. Генеральны консул Беларусі ў Адэсе Уладзiмiр Чахлоў прыняў удзел у мерапрыемстве ў сяле Белазёрка Вітоўскага раёну Мікалаеўскай вобласці з нагоды прэзентацыі фотаальбому «Белозёрка-Заселье-Бармашово 200 лет».

Гасцямі свята былі таксама галава Мікалаеўскай абласной рады Вікторія Маскаленка, дэпутаты Вярхоўнай і абласной рад, актыў абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы»/

Генеральны консул выступіў з прывітальным словам, расказаў аб стане беларуска-ўкраінскіх адносін, аб развіцці сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і дасягненнях Рэспублікі Беларусь і перадаў у дар беларускія кнігі мастацкага і гісторыка-культурнага зместу. У кулуарах мерапрыемства адбыўся абмен думкамі з кіраўніцтвам аблсавету пра канкрэтныя сумесныя гандлёва-эканамічныя праекты.

Дадаткова. Cяло заснавана ў пачатку ХІХ стагоддзя перасяленцамі з Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі. Паводле архіўных дадзеных, у дваццатыя гады ХХ стагоддзя з 5228 жыхароў 5211 былі беларусамі. На сённяшні дзень сяло стала шматнацыянальным, але многія тут размаўляюць з «бармашоўскім» акцэнтам, падобным на беларускую гаворку.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти