:

Аб святкаванні Дня роднай мовы

20.02.2017 г.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які сусветна адзначаецца 21 лютага, беларускімі суполкамі поўдня Украіны пры удзеле Генеральнага консульства у Адэсе праведзены шэраг мерапрыемстваў.

18 лютага ў Мікалаеве ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Л. Крапіўніцкага Мікалаеўскім абласным нацыянальна-культурным таварыствам беларусаў «Голас Радзімы» прадстаўлена літэратурна-музычная кампазіцыя «Па-беларуску сэрцайка спявае». Мадэратарам была старшыня таварыства Т.Дзяменнікава. Адбылося знаёмства з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, нацыянальнымі традыцыямі, прагучалі песні ў выкананні фальклорнай группы таварыства. Консул С.Мяльгуй выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў вялікую ўвагу беларускай дзяржавы і дыпламатыі да падтрымкі нацыянальных суполак беларусаў за мяжой, а таксама развіцця беларускай мовы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва адпаведных падраздзяленняў Мікалаеўскіх абласной дзяржадміністрацыі і гарадской рады, прадстаўнікі нацыянальных таварыств і грамадскасці.

20 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя І.Франко г.Адэсы  праведзена мерапрыемства «Падарожжа у краіну роднай мовы». Яго удзельнікамі былі актыў Адэскага нацыянальна-культурнага таварыства грамадзян «Беларусь», студэнты адэскіх навучальных устаноў, мясцовыя журналісты і паэты. Кіраўнік таварыства Ф.Кавалевіч прадставіў інфармацыю аб вытоках і развіцці беларускай мовы, яе фанетычных асаблівасцях. Гучалі вершы і песні на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Генеральны консул У.Чахлоў у сваей прамове падкрэсліў, што ў гэты дзень міравая супольнасць нагадвае нам пра неад'емнае права кожнага чалавека размаўляць сваёю роднаю мовай і заахвочвае да моўнай разнастайнасці і талерантнасці. Адзначыў вялікі ўклад беларусаў у сусветную культурную скарбніцу, аб чым сведчыць адзначаемае ў рамках ЮНЕСКА 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.


«Па-беларуску сэрцайка спявае»: праздник белорусской общины в Николаеве

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти