З нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга Украіны на плошчы Канстытуцыі перад будынкам Вярхоўнай Рады Украіны адбылася ўрачыстая цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга краіны.
На запрашэнне Кіраўніка Вярхоўнай Рады Д.Разумкова ў цырымоніі ўзяў удзел Пасол Беларусі І.Сокал сумесна з прадстаўнікамі дыпкорпусу, народнымі дэпутатамі, прадстаўнікамі Кабінета Міністраў Украіны.