Аб уручэнні нагруднага знака НАН Беларусі Прэзідэнту НАН Украіны

У Пасольстве Беларусі ва Украіне адбылася сустрэча Пасла І.Сокала з Прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны А.Загароднім.

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніцтва НАН Беларусі А.Загародняму быў уручаны нагрудны знак «Срэбны медаль»  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За дасягненні ў навуцы» за значныя поспехі ў даследваннях у галіне тэарэтычнай фізікі, шматгадовую плённную дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу Украіны, асабісты ўклад у пашырэнне міжнародных  навуковых сувязей і супрацоўніцтва.

Пад час гутаркі, што адбылася пасля цырымоніі ўручэння, І.Сокал і А.Загародні абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж навукова-даследчымі ўстановамі Беларусі і Украіны.

Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны А.Загародні з свайго боку передаў удзячнае пасланне на адрас старшыні Прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакова У.Р., а таксама памятны фотапартрэт шматгадовага Прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, стваральніка і Прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук Патона Б.Я., што сышоў з жыцця ў мінулым годзе.