:

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Незалежнасці

02.07.2021 г.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці.

Галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі.

Глыбока сімвалічна, што гэтая дата гістарычна звязана з днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, цаніць нацыянальную еднасць, змагацца за дзяржаўнасць.

Беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітасці і самаадданасці. За намі стаяць шматлікія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці. Гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі.

Перакананы, толькі беражліва захоўваючы памяць пра герояў і прымнажаючы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі і самі вызначаць уласны лёс.

Са святам, дарагія сябры!

Жадаю вам моцнага здароўя, міру і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка

2 ліпеня 2021 г.

З інтэрнет-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти