Пасол
Сокал Ігар Сяргеевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне
Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 г. у г. Маладзечна Мінскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М.В. Фрунзэ, у 1995 годзе – юрыдычны факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта, у 2000 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Працоўная дзейнасць:
|
1979-1983 |
курсант Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М.В. Фрунзэ |
|
1983-2000 |
служба ва Узброеных сілах |
|
2004-2008 |
кіраўнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь |
|
2008-2013 |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан |
|
2013-2015 |
намеснік кіраўніка галоўнага ўпраўлення Расіі МЗС Рэспублікі Беларусь |
|
2015-2016 |
Кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь |
| з 13.06.2016 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне |
Адзначаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1999), Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012, 2016).
Жанаты. Мае сына.