:

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Найважнейшай часткай беларуска-украінскага дыялогу з'яўляецца ўзаемадзеянне ў галінах культуры, адукацыі, навукі, аховы здароўя, турызму, кінематаграфіі, фізічнай культуры і спорту.

Сярод прыярытэтных напрамкаў – супрацоўніцтва ў сферы культуры. Прававой асновай для развіцця адносін з'яўляюцца Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ад 29 красавіка 2010 года і міжведамасная Праграма супрацоўніцтва ў сферы культуры на 2017–2021 гады.

З улікам супольнай гістарычнай мінуўшчыны дзвюх дзяржаў рэгулярна арганізуюцца акцыі, накіраваныя на папулярызацыю сумеснай культурнай і гістарычнай спадчыны, распаўсюджванне інфармацыі аб беларускіх паэтах, пісьменніках, мастаках, увекавечанне памяці аб вядомых суайчынніках.

У лютым 2020 г. у Нацыянальным музеі імя Т.Шаўчэнкі адбылася выстава беларускай мастачкі Н.Пашкевіч «Фарба і Слова».

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2020 г. праведзена ўрачыстае мерапрыемства ў Кіеўскім нацыянальным гандлёва-эканамічным універсітэце, пад час якога адбылася прэзентацыя Беларусі, нацыянальнага касцюма, сувеніраў, кніг па нашай краіне.

У чэрвені 2020 г. адбыўся VII Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», арганізаваны Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Беларусі.

У рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 18 ліпеня 2020 г. быў праведзены Дзень Украіны «З Украінаю ў сэрцы!».

Першы намеснік Міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Карандзееў Р.В. зачытаў прывітанне Прэзідэнта Украіны Зяленскага У.А. удзельнікам і гасцям Дня Украіны.

В гала-концэрце прынялі ўдзел зоркі ўкраінскай эстрады (Ц.Караль, І.Білык, М.Гнацюк, Т.Павалій, П.Зіброў, квартэт «Гетьман») і маладыя таленты.

Майстры мастацтваў Украіны на ганарары ад выступленняў на фестывалі набылі і падаравалі Віцебскаму дзяржаўнаму музычнаму коледжу ім. І.І. Салярцінскага 5 піяніна.

Напярэдадні фестываля «Славянскі базар» у Беларусі традыцыйна прайшло свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), у якім ад Украіны ўзялі ўдзел выканаўцы І.Білык і М.Гнацюк. У выставе-кірмашы прадукцыі майстроў дэкараыўна-ўжытковага мастацтва ўзялі ўдзел майстры з Украіны.

У верасні 2020 г. у г.Чуднове Жытомірскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка вядомаму беларускаму пісьменніку, паэту Яну Баршчэўскаму. Міністр культуры Беларусі Бондар Ю.П. адрасаваў арганізатарам і ўдзельнікам гэтага праекта ўдзячны ліст.

У кастрычніку 2020 г. в с.Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці Украіны пры ўдзеле Пасла Беларусі ва Украіне І.Сокала была адкрыта мемарыяльная дошка народнаму пісьменніку Беларусі, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, аднаму з вызваліцеляў сяла Вялікая Севярынка Васілю Быкаву.

Ва ўзаемадзеянні з Цэнтрам беларускай мовы і літаратуры ім. Уладзіміра Караткевіча, што функцыянуе пры Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі, у лістападзе 2020 г. праведзны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, лёс якога шчыльна звязаны з г.Кіевам: круглы стол «Быў. Ёсць. Буду», прэзентацыя фотавыставы «Уладзімір Караткевіч у фотакартках» (у рэжыме відэаканферэнцыі), аб'яўлены вынікі конкурса дзіцячага малюнка «Земля пад белымі крыламі» паводле матываў казак У.Караткевіча.

Цэнтру беларускай мовы і літаратуры ім. У.Караткевіча пры Інстытуце філалогіі КНУ ім. Т.Шаўчэнкі перададзена «Беларуская бібліятэчка», у якую ўвайшлі каштоўныя выданні беларускіх аўтараў, у тым ліку У.Караткевіча.

В рамках міжбібліятэчнага супрацоўніцтва ў адрас Нацыянальнагао музея літаратуры Украіны і Педагагічнага музея Украіны ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў студзені 2020 г. перададзены факсіміле выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ў 19 тамах, прмеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ў асноўным развіваецца на ўзроўні асобных профільных устаноў Беларусі і Украіны (універсітэтаў, прафесійных устаноў, коледжаў і сярэдніх школ) і ў форме ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, семінарах, сімпозіюмах.

Двухбаковае ўзаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы грунтуецца на міжурадавым Дагаворы аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 17 снежня 1992 г., рэалізацыю якога каардынуюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора і ў мэтах яго паспяховай рэалізацыі створана Міжурадавая Беларуска-Украінская камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны на рэгулярнай аснове праводзіць конкурсы сумесных навукова-тэхнічных праектаў паміж навуковымі арганізацыямі дзвюх краін. На цяперашні час фінансуюцца і рэалізуюцца 10 такіх праектаў па розных напрамках.

Эфектыўныя адносіны ўсталяваны паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны в рамках падпісанага ў 2017 годзе Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве. Бакі пастаянна працуюць над пашырэннем нарматыўна-прававой базы ўзаемадзеяння ў навуковай сферы.

Прававой асноваю супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя з'яўляецца Пагадненне аб наданні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 27 сакавіка 1997 года. Установы аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Беларусі і Украіны ажыццяўляюць сумесныя распрацоўкі, абменьваюцца вопытом, спецыялістамі, праводзяць навуковыя канферэнцыі і сімпозіюмы.

У галіне спорту бакі ўзаемадейнічаюць, кіруючыся Пагадненнем паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам моладзі і спорту Украіны аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту ад 26 кастрычніка 2018 года. Падтрымліваюцца актыўныя кантакты на ўзроўні органаў дзяржаўнага кіравання і федэрацый па відах спорту. Спартыўныя каманды дзвюх краін удзельнічаюць у зборах і міжнародных спаборніцтвах.

Узаемадзеянне ў галіне турызму ажыццяўляецца на падставе адпаведнага міжурадавага пагаднення ад 16 лютага 2006 года. У рамках Міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзейнічае Беларуска-Украінская рабочая група па супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Беларусь і Украіна рэгулярна прадстаўляюць свае турыстычныя патэнцыялы на міжнародных турыстычныхх выставах, што праводзяцца на терыторыях дзвюх краін.

На прыгранічных тэрыторыях Беларусь – Украіна функцянуе парадку 10-ці трансгранічных маршрутаў з Брэсцкай вобласцю і каля 20-ці – з Гомельскай.

Рэалізуецца праект «Арганізацыя трансгранічнага кластэра сельскага турызму «Дняпро» (прыгранічныя раёны Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей), ажыццёўлены пры партнёрстве Гомельскага навукова-асветнага грамадскага аб'яднання «Аракул» і Чарнігаўскай абласной асацыяцыі сельскага турызму «Сіверскія абярогі» (пры тэхнічным спрыянні ўстановы «Новая Еўразія»).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці