:
BE

Аб спачуванні родным і блізкім Старшыні Мікалаеўскага абласнога таварыства беларусаў “Голас Радзімы”

05.04.2022 г.

 

З глыбокім смуткам і жалем даведаліся пра трагічную гібель Старшыні Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў “Голас Радзімы” Таццяны Анатольеўны Дзяменнікавай.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Таццяны Анатольеўны. 

Мы ведалі яе як самаадданага носьбіта беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці, вернага сябра, цудоўнага арганізатара і кіраўніка беларускай суполкі на Мікалаеўшчыне. 

Таццяну Анатольеўну паважалі і шчыра любілі ў Беларусі, ва Украіне і ў цэлым свеце. 

Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку навечна захаваецца ў нашых сэрцах. 


Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці