:
BE

Аб удзеле ў адкрыцці дзялянкі аўтадарогі М-05 Кіеў – Адэса

24.06.2020 г.
У рамках дзяржаўнай праграмы Украіны «Вялікае будаўніцтва» завершаны капітальны рамонт на дзялянцы аўтадарогі М-05 Кіеў – Адэса працягласцю 25 кіламетраў.

24 чэрвеня 2020 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё дадзенай дзялянкі аўтадарогі і прэзентацыя планаў Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны («Украўтадар»).



У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел намеснік кіраўніка офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка, Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, Старшыня «Украўтадар» Аляксандр Кубракоў, народны дэпутат Украіны Арцём Кульчанка, дырэктар украінска-беларускага прадпрыемства «Белаўтадар-Украіна» Юры Настэнка, а таксама кіраўнікі службаў аўтамабільных дарог у Кіеўскай і Чаркаскай абласцях, адказныя падрадныя арганізацыі ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 8» (Беларусь) і ТАА «ДРБУ-48».



Частка зазначанай дзялянкі (15 км) была адрамантавана супольным украінска-беларускім прадпрыемствам «Белаўтадар-Украіна» і падраднай арганізацыяй ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 8» (Беларусь).


Для даведкі: Беларускія дарожнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэканструкцыі дарог ва Украіне. У 2019 годзе беларускія дарожна-будаўнічыя трэсты, што ўваходзяць у холдынг «Белаўтадар», выйгралі 9 тэндараў на рамонт дзялянак дарог па ўсёй Украіне на суму амаль 61,0 млн. долараў ЗША.
 
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці