:

Беларуская цэментная кампанія адкрыла сваё прадстаўніцтва ва Украіне

06.04.2021 г.

Холдынг «Беларуская цэментная кампанія» адкрыў сваё прадстаўніцтва ва Украіне. Прэзентацыя ТАА «Беларуская цэментная кампанія – Украіна» адбылася на міжнароднай будаўнічай выставе InterBuildExpo-2021 у Кіеве.

«Адкрыццё ўласнага прадстаўніцтва – гэта важны крок у эфектыўным супрацоўніцтве з украінскімі спажыўцамі цэмента і будаўнічых матэрыялаў», – лічыць начальнік упраўлення па знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Вольга Урублеўская.

Што датычыць удзелу БЦК у выставе, то, паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення, была прэзентавана прадукцыя ўсіх прадпрыемстваў холдынга, прадэманстравана вытворчая магутнасць заводаў, што ў яго ўваходзяць. Стэнды БЦК наведалі прадстаўнікі больш 30 буйных профільных арганізацый, пераважна ўкраінскіх, але таксама з Румыніі, Малдовы і іншых краін. Гэта фірмы з сваімі гандлёвымі сеткамі, будаўнічыя кампаніі і вытворцы жалезабетонных вырабаў. Апрача таго, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі буйных лагістычных кампаній, якія прапрацоўваюць пытанне дастаўкі беларускай прадукцыі па тэрыторыі Украіны і за яе межы.

«Прайшлі паспяховыя перегаворы. Больш за ўсё спажыўцоў цікавілі пастаўкі з Беларусі цэменту і блокаў з ячэістага бетону. Па выніках выставы БЦК знаходзіцца на стадыі заключэння буйных кантрактаў», – падкрэсліла Вольга Ўрублеўская.

Падрыхтавана паводле матэрыялаў БЕЛТА

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці