:
BE

Уезд у Беларусь

Для грамадзян Украіны:

Паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай устаноўлены бязвізавы рэжым. Грамадзяне Украіны перасякаюць ўкраінска-беларускую граніцу па пашпарце грамадзяніна Украіны або па пашпарце грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу. Звяртаем увагу, што Рэспублікай Беларусь не прызнаюцца дакументы грамадзян Украіны, якія сведчаць асобу, у выглядзе пластыкавай карткі (ID-карты) у якасці сапраўднага дакумента для ўезду-выезду, руху транзітам і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Таму непаўналетнім грамадзянам Украіны і грамадзянам Украіны-уладальнікам ID-карт, для ўезду ў Беларусь неабходна мець уласны замежны пашпарт. Згодна з нарматыўна-прававым актам Украіны, дзеці ва ўзросце да 16 гадоў маюць права на выезд за межы Украіны толькі ў суправаджэнні бацькоў альбо з іх пісьмовай згоды, заверанага натарыяльна. Пры перасячэнні граніцы дзіцяці неабходна мець уласны праязны дакумент дзіцяці, альбо, калі дзіця знаходзіцца ў суправаджэнні бацькоў, ён або яна можа быць ўпісаны ў пашпарт грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу (замежны пашпарт) аднаго з бацькоў, пры гэтым у названы дакумент уклейваецца фотаздымак дзіцяці (з 5-ці гадоў) і прастаўляюцца неабходныя рэквізіты ў органах пашпартызацыі Украіны.
 
Варта улічваць, што паводле арт. 1 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян грамадзяне Украіны могуць знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы іх знаходжання тэрмінам да 30 дзён!
 
У выпадку, калі перыяд знаходжання перавышае 30 дзён неабходна зарэгістравацца ў мясцовых органах унутраных спраў па месцы знаходжання!
 
З названай рэгістрацыяй грамадзяне Украіны могуць знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён у паўгоддзе.
 
Калі грамадзянін Украіны мае намер знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь звыш 90 дзён, яму неабходна звяртацца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы пражывання для афармлення дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне.
 
Звяртаем увагу, што невыкананне названых патрабаванняў можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама вынясення кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь рашэння аб забароне на ўезд у Рэспубліку Беларусь!
 
ДА ЎВАГІ АЎТАЎЛАДАЛЬНІКАЎ
 
Звяртаем увагу, што пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь на аўтамабілі згодна з Пагадненнем аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную граніцу Мытнага саюза і здзяйснення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам транспартныя сродкі для асабістага карыстання, якія перамяшчаюцца любым спосабам, за выключэннем транспартных сродкаў для асабістага карыстання, зарэгістраваных на тэрыторыі дзяржаў – членаў Мытнага саюза, якія часова вывозяцца з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза і назад ўвозяцца на такую тэрыторыю, падлягаюць мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме.
 
Транспартныя сродкі для асабістага карыстання, зарэгістраваныя на тэрыторыі замежнай дзяржавы, якія часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю Мытнага саюза замежнымі фізічнымі асобамі любым спосабам з вызваленнем ад выплаты мытных плацяжоў могуць выкарыстоўвацца на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза фізічнымі асобамі, якія ажыццявілі іх увоз.
 
Перадача права карыстання і (або) распараджэння часова ўвезенымі таварамі для асабістага карыстання, у тым ліку транспартнымі сродкамі, іншай асобе на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза дапускаецца пры ўмове іх мытнага дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў у парадку, устаноўленым мытным заканадаўствам Мытнага саюза.
 
Перадача права карыстання і (або) распараджэння ўвезенымі на мытную тэрыторыю Мытнага саюза транспартнымі сродкамі для асабістага карыстання, зарэгістраванымі на тэрыторыі замежнай дзяржавы, іншым асобам у парушэнне ўстаноўленага парадку, а менавіта невываз з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза такіх транспартных сродкаў да заканчэння ўстаноўленага тэрміну часовага ўвозу маюць вынікам накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй транспартных сродкаў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі.
 
Аб платных дарогах Беларусі чытайце тут.
 
Рэгістрацыя іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, можа быць здзейсненаў электроннай форме
 
МУС сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг рэалізавана магчымасць электроннай рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.
 
З 2 студзеня 2019 года гэтая катэгорыя іншаземцаў можа зарэгістравацца ў сетцы Інтэрнэт з дапамогай адзінага партала электронных паслуг (portal.gov.by), не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў. Дадзеная адміністрацыйная працэдура бясплатная і даступная іншаземцам, якія заехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
 
Для рэгістрацыі варта, выкарыстоўваючы камп'ютэр, мабільны тэлефон ці іншыя прылады, якія маюць доступ у Інтэрнэт, стварыць асабісты кабінет на Адзіным партале, выкарыстоўваючы адрас сваёй электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы «даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «грамадзянства і міграцыя», замовіць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць заяву і адправіць яе. Вынікам ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе паведамленне аб рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па зазначаным ім адрасе знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 10.15 артыкула 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь іншаземцы вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь у электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.
 
Зарэгістраваць іншаземца на Адзіным партале электронных паслуг зможа таксама яго прадстаўнік (іншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы заяву з дадзенымі іншаземца.
 
Пры гэтым захоўваецца магчымасць асабістага звароту іншаземцаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў для ажыццяўлення рэгістрацыі ў раней устаноўленым парадку.
 
Для падаўжэння тэрміну рэгістрацыі іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі. Іншаземцы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь праз дзяржаўную граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці